Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55384 документов. Показано: 41 за последние 30 дней.

Хуткія, экалагічныя, свае   / Лыскавец, Яраслаў /

Максімальная хуткасць — 110 кіламетраў за гадзіну, разгон да «сотні» — за дзевяць з паловай секундаў, магутнасць — 80 конскіх сіл. Магчыма, не самыя выдатныя паказчыкі для звычайнага сучаснага аўтамабіля, але ключавое слова тут «звычайнага». Размова ідзе пра распрацаваны ў Аб'яднаным інстытуце машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі першы беларускі электрамабіль. Падрабязна распавядае генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Сяргей Паддубка. Мы ў стане зрабіць стапрацэнтную лакалізацыю гэтага аўтамабіля, упэўнены старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда,   24.08.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Сонечныя батарэі, фільтры, угнаенні   / Лыскавец, Яраслаў /

Галоўная праблема айчыннай нанаіндустрыі заключаецца ў складанасці пераносу новых тэхналогій на прамысловыя «рэйкі», мяркуе першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык. Тым не менш за апошні час у гэтай сферы было выканана некалькі этапаў дзяржаўных праграм, рэалізавана каля ста праектаў. Іх асаблівасць у тым, што нанатэхналогіі з'яўляюцца міждысцыплінарнай сферай — гэта індустрыя развіваецца паасобку ў розных кірунках навукі: электроніцы, матэрыялазнаўстве, энергетыцы, медыцыне, аграхіміі і іншых.

Источник: Звязда,   19.08.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производствоНаука и технологии
На палеткi прыйдуць... камп'ютары   / Лыскавец, Яраслаў /

Не сакрэт, што развiццё сельскай гаспадаркi сёння больш за ўсё абумоўлена выкарыстаннем у ёй iнавацыйнай тэхнiкi. Калi раней рост вытворчасцi забяспечваўся прыцягненнем большай колькасцi работнiкаў, то сёння на першы план выходзiць якаснае i высокапрадукцыйнае абсталяванне, для работы якога не трэба мець велiзарны штат спецыялiстаў. Апроч буйных прадпрыемстваў, такiх як МТЗ цi «Гомсельмаш», тэхнiку для аграрыяў распрацоўвае навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi па механiзацыi сельскай гаспадаркi. Намеснiк генеральнага дырэктара гэтай установы па ўкараненнi i выпрабаваннях Дзмiтрый Комлач распавядае пра дасягненнi i праблемы айчыннага АПК.

Источник: Звязда,   21.06.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производство
У Антарктыду - па конкурсе праектаў   / Лыскавец, Яраслаў /

Днямі ўдзельнікі дзявятай Беларускай антарктычнай экспедыцыі, якая нядаўна вярнулася з самага паўднёвага кантынента, паўдзельнічалі ва ўрачыстай сустрэчы з навуковай грамадскасцю ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Работа палярнікаў — гэта праца на мяжы з подзвігам, адзначыў першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Сяргей Чыжык.

Источник: Звязда,   10.06.2017
Рубрика: Мероприятия НАННАН БеларусиСотрудники НАН
«Друкаваць» будзем сваім   / Лыскавец, Яраслаў /

Беларускія вучоныя стварылі новы матэрыял для 3D-прынтараў. Па словах дырэктара Інстытута хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Агабекава, айчынная распрацоўка заснавана на палімерах, вытворчасць якіх наладжана на нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах у Наваполацку і Магілёве. Па словах намесніка дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі Таццяны Невар, у апошнія гады ўсе распрацоўкі навукоўцаў гэтай установы скіраваны на канкрэтныя вынікі для эканомікі краіны.

Источник: Звязда,   24.05.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологииНаука и производство
Як «выгадаваць» доктара навук?   / Лыскавец, Яраслаў /

Адна з найбольш значных праблем у навуковай сферы заключаецца ў малой колькасці дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, лічыць старшыня Навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў Сяргей Гапоненка. Якраз для рашэння гэтых і шэрагу іншых задач сёлета будзе рэалізавана некалькі новых праектаў. Адзін з іх — першая школа маладога навукоўца пад назвай «Малады вучоны пад ключ». Акрамя гэтага, у нас ёсць некалькі ідэй на перспектыву, расказаў намеснік старшыні Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Труханаў.

Источник: Звязда,   27.04.2017
Рубрика: Сотрудники НАНОрганизация науки
Патрэбна даро́га, але не до́рага   / Лыскавец, Яраслаў /

Не апошнюю ролю ў навядзенні парадку з мясцовымі дарогамі павінны адыграць айчынныя навукоўцы. Тэхналогій для стварэння якасных і сучасных дарог у краіне дастаткова, але, як вядома, няма мяжы дасканаласці. Вельмі перспектыўныя праекты ў гэтай сферы ёсць у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі, напрыклад, распрацоўваецца цэлы шэраг матэрыялаў для будаўніцтва дарог, у тым ліку і мясцовых. Ёсць і праекты па гравійна-эмульсійных сумесях. НАН вельмі цесна працуе з «Гомельаблдарбудам», які ўкараняе іх распрацоўкі якраз на мясцовых дарогах.

Источник: Звязда,   19.04.2017
Рубрика: НАН БеларусиНаука и производствоНаука и технологии
Беларускі Каралёў   / Лыскавец, Яраслаў /

Больш за год таму Беларусь займела ў касмічнай прасторы сваё другое «прадстаўніцтва» — спадарожнік Белінтэрсат-1 быў выведзены на арбіту кітайскай ракетай-носьбітам «Чаньчжэн-3В». Ад першага айчыннага касмічнага апарата ён адрозніваецца кардынальна. Наземная інфраструктура, што была створана для забеспячэння дзейнасці першага беларускага касмічнага апарата, можа быць эфектыўна выкарыстана для кіравання эксплуатацыяй другога спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, работа над якім ужо пачалася. Пра гэта паведаміў дырэктар УП «Геаінфармацыйныя сістэмы» Сяргей Залаты. Наша задача цяпер — не толькі ствараць спадарожнікі, але і распрацоўваць механізмы па прымяненні гэтых тэхналогій у разнастайных адгалінаваннях, падкрэсліў кіраўнік апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Пётр Віцязь.

Источник: Звязда,   12.04.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Ад клапаноў сэрца да электрамабіляў   / Лыскавец, Яраслаў /

Сёлета ў краіне пачалася рэалізацыя праграмы развіцця машынабудаўнічага комплексу, разлічаная на перыяд да 2020 года. Дакумент прадугледжвае стварэнне інавацыйнай прадукцыі новага тэхналагічнага ўзроўню і прагрэсіўных тэхналогій, што немагчыма без дапамогі навукоўцаў. Першыя вынікі ў шырокай аўдыторыі ўжо на слыху: нядаўна быў выпрабаваны беларускі электробус, вядзецца работа над стварэннем айчыннага электрамабіля. Чым яшчэ могуць пахваліцца айчынныя машынабудаўнікі, расказалі прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пра апошнія рэалізаваныя праэкты распавядае генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Сяргей Паддубка.

Источник: Звязда,   07.04.2017
Рубрика: Сотрудники НАНОрганизация наукиНаука и производство
«Маркер» для лейкацытаў   / Лыскавец, Яраслаў /

Малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі фізікі газавага разраду Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі Аляксандра Казак за распрацоўку плазменнай устаноўкі для стэрылізацыі медыцынскага інструмента і лячэння некаторых хвароб сёлета атрымала стыпендыю Прэзідэнта краіны. Навукоўца распавядае пра сваю любоў да фізікі і тое, як у даследаваннях дапамагае... сабака.

Источник: Звязда,   06.04.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Больш гібрыдаў, менш «хіміі»   / Лыскавец, Яраслаў /

Беларускія вучоныя распрацавалі цэлую лінейку высокапрадукцыйных збожжавых, кармавых, злакавых і зернебабовых, якія дазваляюць максімальна выкарыстаць патэнцыял глебы і клімату нашай краіны. Так, па словах намесніка генеральнага дырэктара па навуцы НПЦ НАН Беларусі па земляробстве Дзмітрыя Лужынскага, сёлета 99 працэнтаў рапсу, пасеянага ў Беларусі, паспяхова перазімавала — у пераважнай большасці якраз беларускія сарты.

Источник: Звязда,   05.04.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производство
Састыкавацца ў Мінску   / Лыскавец, Яраслаў /

Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў пройдзе ў Мінску ў верасні 2018 года і збярэ гасцей больш як з 30 краін. Пра гэта паведаміў загадчык аддзела інтэлектуальных інфармацыйных сістэм Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Аляксей Белацаркоўскі.

Источник: Звязда,   04.04.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНМеждународное сотрудничество
Сваё — заўсёды найлепшае   / Лыскавец, Яраслаў /

Сучаснае раслінаводства немагчыма ўявіць без укаранення і суправаджэння сучаснымі тэхналогіямі, мяркуе намеснік генеральнага дырэктара па навуцы Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Дзмітрый Лужынскі. На айчынных палях урабляецца больш за 40 культур, распрацаваных у нашай краіне, яны займаюць каля трох чвэрцяў ад усіх пасяўных плошчаў. Паводле слоў спецыяліста, распрацаваныя ў Беларусі сарты раслінаводчых культур не заўсёды пераўзыходзяць свае замежныя аналагі, аднак яны найлепш адаптаваны да нашага клімату.

Источник: Звязда,   21.03.2017
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Дрэва як крыніца прыбытку...   / Лыскавец, Яраслаў /

Наяўнасць інфармацыі пра эканамічную выгаду ад зялёных зон можа дапамагчы гараджанам пры абмеркаванні планаў забудовы Мінска, упэўнены актывісты грамадскай кампаніі «Гарадскі Ляснічы». Для гэтых мэт яны стварылі так званую чорна-зялёную карту, на якой першым колерам пазначаны прамысловыя зоны, закінутыя прадпрыемствы і пусткі, а другім — паркі і скверы. Пра перспектывы праэкту расказала навуковы супрацоўнік сектара маніторынгу расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Вольга Яфімава.

Источник: Звязда,   09.02.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Паказаць вынікі і развіваць інфраструктуру   / Лыскавец, Яраслаў /

Дні беларускай навукі пройдуць у Маскве перад адкрыццём Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Якія задачы стаяць перад вучонымі сёлета, распавёў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда,   26.01.2017
Рубрика: Сотрудники НАНОрганизация наукиМеждународное сотрудничество
Нервовыя клеткі... аднаўляюцца!   / Лыскавец, Яраслаў /

У Нацыянальнай акадэміі навук традыцыйна назвалі топ-10 вынікаў працы за 2016 год у вобласці фундаментальных даследаванняў. У выніковы спіс увайшлі найлепшыя работы айчынных вучоных з розных інстытутаў.

Источник: Звязда,   04.01.2017
Рубрика: Наука и технологии
Формула свята, або Як адзначыць Новы год "па навуцы"   / Лыскавец, Яраслаў /

Як нядаўна стала вядома, 2017-ы ў Беларусі будзе Годам навукі. Айчынныя вучоныя не стаяць у баку ад прагрэсу, а даказаць гэта можна хоць бы на прыкладзе... Новага года. Калі вам раптам надакучыла штогод праводзіць гэтае свята аднастайна, на дапамогу прыйдуць распрацоўкі спецыялістаў НАН Беларусі. Многія з іх могуць аказацца карыснымі пры падрыхтоўцы да святкавання.

Источник: Звязда,   31.12.2016
Рубрика: НАН БеларусиНаука и технологии
Кекс "Шахцёрскі", або "Карысны" хлеб для здароўя   / Лыскавец, Яраслаў /

Набываючы ў краме прадукты, далёка не кожны ведае, што многія з іх можна без перабольшання назваць навуковымі распрацоўкамі. Сярод інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук важнае месца адводзіцца ўстановам, якія займаюцца праблемамі здаровага харчавання. Пра сваю працу распавядаюць намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Алена Маргунова, намеснік дырэктара прадпрыемства «Белтэхнахлеб» НАН Беларусі Наталля Лапцёнак, загадчык лабараторыі прыкладных біятэхналогій і дзіцячага харчавання Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Наталля Жабанос, старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэхналогій мясных прадуктаў Інстытута мяса-малочнай прамысловасці Ірына Калтовіч.

Источник: Звязда,   27.12.2016
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производство
Акрыленыя працай…   / Лыскавец, Яраслаў /

Грып, хваробы Ньюкасла ці Гамбара і дзясяткі іншых могуць знішчаць цэлыя пагалоўі на птушыных фермах. Але гэтага не адбываецца ў тым ліку і дзякуючы намаганням вучоных. Старшы навуковы супрацоўнік аддзела хвароб птушак, пчол і фізіка-хімічных даследаванняў Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С .М. Вышалескага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Надзея Кныш ужо даўно і паспяхова стварае лекі для птушак. Сёлета яна атрымала за сваю працу стыпендыю Прэзідэнта краіны.

Источник: Звязда,   22.12.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
Тэсты для таблетак і пратэінавыя бліны   / Лыскавец, Яраслаў /

Новыя лекавыя прэпараты, якія з'яўляюцца на рынку, праходзяць шэраг выпрабаванняў: правяраецца іх таксічнасць і ўздзеянне на арганізм. Над вырашэннем гэтых і многіх іншых праблем сёння працуюць маладыя беларускія вучоныя — свае праекты яны прадставілі на штогадовай канферэнцыі «Моладзь у навуцы». Пра свае распрацоўкі распавядаюць старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі навуковай інжынерыі Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі Яраслаў Дзічэнка, навуковы супрацоўнік аддзела харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Ганна Журня і кіраўнік групы Рэспубліканскага кантрольна-выпрабавальнага комплексу па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Хрысціна Рабава.

Источник: Звязда,   01.12.2016
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и технологии
Не імідж, а практычная неабходнасць   / Лыскавец, Яраслаў /

Стартавала дзявятая беларуская антарктычная экспедыцыя. Палярнікі сустрэліся з грамадскасцю, каб расказаць пра досвед мінулых экспедыцый і ва ўрачыстай абстаноўцы пачаць чарговую. Сёлета навуковая супольнасць краіны адзначае юбілей — ужо дзесяць гадоў Беларусь вядзе рэгулярныя навуковыя і экспедыцыйныя даследаванні ў Антарктыцы. Якія планы навукоўцаў на бліжэйшыя гады і што будзе зроблена непасрэдна падчас экспедыцыі, распавядаюць начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў і вядучы навуковы супрацоўнік навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Юрый Гігіняк.

Источник: Звязда,   29.10.2016
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Друк ужо не той   / Лыскавец, Яраслаў /

Большасць з нас у сваім жыцці сутыкалася з выхадам са строю рознага кшталту бытавой тэхнікі. Уявіце сабе, што замест таго, каб несці ўмоўны мабільны тэлефон у рамонт, вы проста заходзіце на сайт вытворцы, скачваеце спецыяльны файл і... друкуеце зламаны корпус ці электронную схему на дамашнім 3D-прынтары. Так званыя адытыўныя тэхналогіі развіваюцца з неверагоднай хуткасцю, і Беларусь не застаецца ў баку ад гэтага працэсу. Загадчык лабараторыі сінтэзу і аналізу макра- і нанапамерных матэрыялаў Інстытута цепла- і масаабмену імя Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Філатаў распавядае, як развіваецца 3D-друк у нашай краіне.

Источник: Звязда,   27.10.2016
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологииНаука и производство
Генетыка ў кубіках і "браня" для сэрца   / Лыскавец, Яраслаў /

Як думаеце, колькі часу звычайна трацяць фармаколагі на распрацоўку лекавых прэпаратаў? Статыстыка сцвярджае, што работа над новай таблеткай у сярэднім доўжыцца ад пяці да шаснаццаці гадоў. Але навуковы супрацоўнік лабараторыі бялковай інжынерыі Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Юрый Карнавушанка сцвярджае, што пры дапамозе сучасных камп'ютараў гэтыя тэрміны і выдаткі можна зменшыць у дзясяткі, калі не сотні разоў. Пра сваю распрацоўку даследчык расказаў шырокай публіцы падчас «Навуковага рынгу» — мерапрыемства, дзе вучоныя тлумачылі сутнасць сваіх праектаў пры дапамозе падручных сродкаў. Спаборніцтвы ў такім фармаце праходзілі ў краіне ўпершыню, іх арганізатарамі выступілі Савет маладых вучоных НАН, Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН, кампанія EPAM Systems, EPAM-Гараж і Парк высокіх тэхналогій.

Источник: Звязда,   06.10.2016
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНЦНБ НАН Беларуси
Будучыня — за дакладным земляробствам   / Лыскавец, Яраслаў /

Галоўнай задачай айчынных навукоўцаў-аграрыяў цяпер становіцца атрыманне максімальна магчымага ўраджаю пры мінімуме выдаткаў. Менавіта дакладнае земляробства можа дазволіць скараціць спажыванне паліва на 40 працэнтаў, гэтак жа зменшацца расходы ўгнаенняў, пестыцыдаў і іншых сродкаў, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і вытворчасці Навукова-вытворчага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Дзмітрый Лужынскі. Асобна пра вытворчасць бульбы і жывёлагадоўлю распавядаюць намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Навукова-вытворчага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве Вадзім Маханько і першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Навукова-вытворчага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі Іван Шайко

Источник: Звязда,   08.09.2016
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производствоНаука и технологии
Навука на крылах   / Лыскавец, Яраслаў /

Прыкладна паўгода таму ў складзе Нацыянальнай акадэміі навук з'явілася новае падраздзяленне — Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў. Такія змяненні ў структуры адбыліся не проста так — вытворчасць беспілотных лятальных апаратаў (БЛА) становіцца адным з самых паспяховых кірункаў працы беларускіх навукоўцаў: заключаны шматлікія кантракты з кампаніямі з усяго свету, мадэльны рад пастаянна папаўняецца новымі прадуктамі... Карэспандэнты «Звязды» наведаліся на вытворчасць і даведаліся, якія перспектывы ў беларускага беспілотнага авіябудаўніцтва.

Источник: Звязда,   02.07.2016
Рубрика: НАН БеларусиНаука и технологииСотрудники НАН
Свет уратуюць...гуманітарыі?   / Лыскавец, Яраслаў /

Ці не страчваюць сваю вартасць гуманітарныя даследаванні ў сучасным свеце? На думку акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандра Кавалені, развіццё прыродазнаўчых дысцыплін сёння значна апераджае духоўны стан чалавецтва. Як мяркуе дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лакотка глабалізацыя патрабуе ўвагі да праблем менавіта нацыянальнай культуры.

Источник: Звязда,   30.10.2015
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Таямнічыя суседзі   / Лыскавец, Яраслаў /

Падчас Ночы кажаноў, мерапрыемстве, сумесна праведзеным Навукова-практычнм цэнтрам па біярэсурсах НАН Беларусі і грамадскай арганізацяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны», навуковы супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах Аляксей Шпак правеў пазнавальную лекцыю.

Источник: Звязда,   09.09.2015
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
А вы бачылі лес у... шклянцы?   / Лыскавец, Яраслаў /

На выставе-кірмашы дасягненняў акадэмічнай навукі прадстаўлена больш за паўтысячы інавацыйных распрацовак інстытутаў і прадпрыемстваў НАН Беларусі. З дасягненнямі знаемяць супрацоўнікі інстытутаў НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   05.09.2015
Рубрика: НАН БеларусиМероприятия НАНСотрудники НАН
Пінгвіны сталі бліжэйшыя   / Лыскавец, Яраслаў /

У апошнія дні жніўня ў нарвежскім горадзе Трамсё адбылося чарговае пасяджэнне Савета кіруючых нацыянальных антарктычных праграм (COMNAP), на якім разглядалася пытанне аб уваходжанні Беларусі ў склад пастаянных членаў гэтай арганізацыі. Удзел у мерапрыемстве ўзяў і прадстаўнік Нацыянальнай акадэміі навук, кіраўнік беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў, які прадставіў інфармацыю аб дзейнасці нашай краіны на кантыненце.

Источник: Звязда,   04.09.2015
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничество
Мы ў Антарктыцы надоўга   / Лыскавец, Яраслаў /

Беларусь працягвае асвойваць Антарктыду. Днямі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадставіла ўвазе грамадскасці канцэпцыю дзяржаўнай антарктычнай праграмы на 2016-2020 гады. Што даследванні Антарктыкі даюць Беларусі, распавядае намеснік начальніка Цэнтра палярных даследванняў НАН Беларусі, кіраўнік беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў.

Источник: Звязда,   25.07.2015
Рубрика: Сотрудники НАН
"Родны" павук сваіх не чапае   / Лыскавец, Яраслаў /

Жыхар Гродна заўважыў у раёне мелавых кар'ераў незвычайны від павука. Па словах генеральнага дырэктара навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах Вадзіма Цынкевіча від — варонкавага павука сямейства Аgеlеnіdае не з'яўляецца інвазіўным для Беларусі.

Источник: Звязда,   17.06.2015
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Хмарачос пад наглядам   / Лыскавец, Яраслаў /

Калі ў вядучых краінах свету сістэмы назірання за станам будынкаў — з'ява не новая, то ў нас аналагічныя распрацоўкі з'явіліся адносна нядаўна. Працу гатовай сістэмы маніторынгу айчыннай вытворчасці журналістам прадэманстравалі на прыкладзе хмарачосу «Ветразь», што знахо дзіцца ў сталіцы. Аб сістэме мантіторынгу распавеў Валерый Цукерман, загадчык каструктарска-тэхналагічнага аддзела Інстытута прыкладной фізікі НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   13.03.2015
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАННаука и технологии
Альтэрнатыўная крыніца шчасця   / Лыскавец, Яраслаў /

З лесатэхнікаў у энергетыкі - менавіта такі шлях прайшоў кандыдат тэхнічных навук Сяргей Васілевіч. Цяпер ён працуе загадчыкам лабараторыі ўзнаўляльнай энергетыкі, а таксама з'яўляецца старшынёй савета маладых навукоўцаў Інстытута энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сяргей распавядае пра тое, што важна для маладога навукоўцы, і пра новыя распрацоўкі ў галіне альтэрнатыўнай энергетыкі.

Источник: Звязда,   04.12.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Паспрабаваць свае сілы   / Лыскавец, Яраслаў /

Днямі ў Нацыянальнай акадэміі навук праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Моладзь у навуцы — 2014». Аляксей Труханаў, намеснік старшыні Савета маладых вучоных НАН Беларусі, кандыдат фізіка-матэматычных навук кажа, што канферэнцыя з'яўляецца своеасаблівым трэніровачным плацдармам для ўсіх, хто хоча паспрабаваць свае сілы.

Источник: Звязда,   19.11.2014
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Навука і каханне для дваіх   / Лыскавец, Яраслаў /

Аляксандр и Ганна Садоўскія маладыя беларускія навукоўцы, супрацоўнікі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні, маюць агульную працу, агульны адпачынак і, галоўнае адзінае каханне.

Источник: Звязда,   25.09.2014
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Вучоны - і касмапаліт, і патрыёт   / Лыскавец, Яраслаў /

Малады навуковец Навукова-вытворчага цэнтра НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве Ягор Канюкоў распавядае пра сваё жыццё і працу, вопыт сумесных праэктаў з замежнымі вучонымі.

Источник: Звязда,   10.07.2014
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоОрганизация науки
Інавацыйнае развіццё — на карысць грамадства   / Лыскавец, Яраслаў /

У Нацыянальнай акадэміі навук распачаліся святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя адначасова да дзвюх дат: 85-годдзя самой НАН Беларусі і Дня беларускай навукі. Удзел у святкаванні возьмуць больш за 500 вучоных з навуковыхарганізацый СНД, краін Еўропы і Азіі. На ўрачыстым адкрыцці пленарнага пасяджэння міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Навука — інавацыйнаму развіццю грамадства» выступіў старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда,   24.01.2014
Рубрика: Мероприятия НАН
Каля Докшыц злавілі…чупакабру?   / Лыскавец, Яраслаў /

Невядомая жывёла, забітая ў Докшыцкім раёне, мае ўсе прыкметы маладога янотападобнага сабакі, паведаміў карэспандэнту БелТА загадчык сектара міжнароднага супрацоўніцтва і навуковага суправаджэння прыродаахоўных канвенцый Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб´днання "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах" кандыдат біялагічных навук Аляксандр Казулін.

Источник: Звязда,   26.07.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
У Беларусі з´явіцца другі спадарожнік   / Лыскавец, Яраслаў /

Такім, верагодна, будзе працяг дзяржаўнай касмічнай праграмы, распачатай пасля запуску першага спадарожніка. Планы абумоўлены тым, што для пастаяннага маніторынгу тэрыторыі краіны аднаго касмічнага апарата не хапае. Зараз вядуцца перамовы па стварэнні групы спадарожнікаў (яе складуць два беларускія і тры расійскія апараты), якія будуць здабываць карысную інфармацыю ў касмічнай прасторы над Беларуссю. Пра гэта напярэдадні Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі журналістам расказалі прадстаўнікі НАН РБ на канферэнцыі, што адбылася ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Источник: Звязда,   10.04.2013
Рубрика: Наука и технологии
Як вы праводзілі зімовыя канікулы?   / Лыскавец, Яраслаў /

— Апошнія зімовыя канікулы былі даўно. Абавязковы пункт — гэта падрыхтавацца да зімовых свят і весела іх правесці. Канікулы — гэта шанц з´ездзіць у турыстычную паездку, хоць атрымлівалася не заўсёды. А яшчэ гэта магчымасць сустрэцца з сябрамі і сваякамі, калі яны жывуць далёка. А добры студэнт біяфака абавязкова павінен быў прысвяціць большую частку канікулаў навукова-даследчай працы ў лабараторыі (смяецца).

Источник: Звязда,   12.02.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Ствалавыя клеткі… са звычайных валасоў   / Лыскавец, Яраслаў /

"Прэзідэнцкай стыпендыі я была ўшанавана за вывучэнне ствалавых клетак. Дакладней, за новыя метады іх атрымання. Ствалавыя клеткі маюць такую ўласцівасць — пераўтварацца амаль у любую тканку чалавечага арганізма, а таму шырока выкарыстоўваюцца ў медыцыне, напрыклад, пасля хіміятэрапіі", — распавядае супрацоўніца Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ніна Балашэнка.

Источник: Звязда,   07.02.2013
Рубрика: Сотрудники НАН